Арэнда аўтамабіляў у Празе

+420 774 513 107

+7 499 403 1748

Часта задаваныя пытанні і адказы пра арэнду аўтамабіляў у Чэхіі і Празе:

Умовы арэнды аўтамабіля


1. Што ўключана ў кошт арэнды аўтамабіля?
Наша кампанія імкнулася ўключыць у кошт арэнды аўтамабіля максімум паслуг: безлімітны кіламетраж, абавязковае страхаванне, поўнае страхаванне (“КАСКО”), некалькі кіроўцаў, аплату чэшскіх дарог, перадачу і вяртанне машыны ў аэрапорце Прагі, GPS-навігацыю, усе падаткі (у т. л. ПДВ) і зборы.


2. Што не ўваходзіць у кошт арэнды?

За што я павінен плаціць самастойна?
У кошт арэнды аўтамабіля не ўключаныя: паліва, штрафы за парушэнне Вамі ПДР альбо ўмоваў паркоўкі, дарожныя зборы іншых краінаў Шэнгенскай дамовы і іншыя накладныя выдаткі, звязаныя з эксплуатацыяй аўтамабіля арандатарам.


3. Як даведацца канчатковы кошт арэнды аўтамабіля?
Канчатковы кошт арэнды аўтамабіля будзе ўказаны ў закладцы “Браніраванне” на нашым афіцыйным сайце пасля запаўнення Вамі ўсіх неабходных палёў. Браніраванне онлайн абсалютна бясплатнае! І ніякіх схаваных плацяжоў!


4. Якія дадзеныя я павінен вам паведаміць пасля таго, як ваша кампанія пацвердзіць браніраванне?
Для падрыхтоўкі дамовы арэнды аўтамабіля нам будуць неабходныя наступныя персанальныя дадзеныя: - імя і прозвішча (лацінкай паводле пашпарта); - дата нараджэння; - нумар замежнага пашпарта; - адрас рэгістрацыі альбо пражывання; - кантактны тэлефон. Таксама мы папросім загадзя нам паведаміць, калі і дзе Вы жадаеце атрымаць і вярнуць аcтамабіль (гатэль, аэрапорт, нумар рэйсу).

5. Я магу атрымаць аўтамабіль без папярэдняй замовы, у дзень звароту да вас?
Так, але мы раім для зручнасці браніраваць машыну загадзя, у гэтым выпадку мы можам гарантаваць Вам браніраванне аўтамабіля “пад Вас” (выбар камплектацыі) і хутчэйшае афармленне дакументаў.


6. Якія дакументы неабходныя для афармлення дамовы арэнды аўтамабіля?
Ад Вас спатрэбяцца толькі дзейны пашпарт і звычайнае пасведчанне кіроўцы (міжнароднае не патрэбнае). Мы даем дамову пазыкі і пратакол перадачы транспартнага сродку, складзеныя ў двух асобніках, па адным для кожнага з бакоў.


7. Ці трэба даплачваць, калі плануецца другі кіроўца?
Не, не трэба. І другі, і трэці, і чацверты... Галоўнае, каб падчас руху ў машыне знаходзіўся чалавек, з якім была заключаная дамова, таму што менавіта ён з’яўляецца адказнай асобай.


8. З якога моманту пачынаюць адлічвацца суткі арэнды аўтамабіля?
Суткі арэнды аўтамабіля пачынаюцца з таго моманту, калі аўтамабіль быў аформлены ў арэнду, Вам былі передадзеныя ключы і дакументы. Суткі заканчваюцца на наступны дзень у той жа час, калі Вы арандавалі ў нас аўтамабіль. Напрыклад, Вы арандавалі ў нас аўтамабіль а 8-й раніцы, адпаведка суткі заканчваюцца а 8-й раніцы наступнага дня.


9. Ці дазваляеце вы браць у арэнду аўтамабілі асобам, якія не дасягнулі 25 гадоў?
Так. Мы даем у арэнду аўтамабілі асобам, якія дасягнулі 22 гадоў. Стаж кіравання мінімум 2 гады.


10. Ці даяце вы аўтамабілі ў доўгатэрміновую арэнду? Калі так, то падкажыце, колькі гэта будзе каштаваць?
Нашая кампанія прапануе паслугу доўгатэрміновай арэнды. Тарыфы на арэнду аўтамабіля вы можаце паглядзець у раздзеле “Паслугі і кошты” на нашым афіцыйным сайце. У выпадку арэнды на тэрмін больш за месяц мы фармуем індывідуальныя тарыфы, у залежнасці ад патрэбаў кліента.


11. На які максімальны тэрмін можна арандаваць у вас аўтамабіль?
Максімальны тэрмін арэнды не абмежаваны.


12. Ці зможаце вы выслаць дамову арэнды аўтамабіля для азнаямлення?
Так, безумоўна!


Комплектацыя


1. Ці падтрымліваюць вашыя GPS-навігатары расейскую мову? Так, нашыя GPS-навігатары “TomTom Europe” “размаўляюць” па-расейску і паказваюць мапы ўсіх краінаў Еўропы + пазычэнне навігатара ўключана ў кошт арэнды аўтамабіля.


2. Колькі бензіну ў арандаваным аўтамабілі?
Мы пазычаем Вам аўтамабіль з поўным бакам бензіну. Вярнуць аўтамабіль Вы павінны з такім самым аб’ёмам бензіну альбо даплаціць за нястачу.


3. Ці даяце вы дзіцячыя аўтакрэслы? Кошт гэтай паслугі?
Так, за 2 € ў суткі вы можаце пазычыць у нас дзіцячае аўтакрэсла. У салонах нашых аўтамабіляў забаронена курыць — гэта яшчэ адзін плюс пазычэння аўтамабіля ў нас у выпадку, калі Вы падарожнічаеце з дзіцём.


ДТЗ


1. Што мне зрабіць, калі аўтамабіль патрапіў у ДТЗ?
Выклікаць паліцыю, скласці пратакол, неадкладна праінфармаваць мэнэджэра аўтапазычальні, атрымаць ад яго інструкцыю з далейшымі дзеяннямі.


2. Хто аплачвае рамонт пазычанага аўтамабіля, калі адбылося ДТЗ?
Аўтамабілі кампаніі DEVIcars акрамя абавязковага страхавання маюць страхоўку па рызыках “КАСКО”. У выпадку пашкоджання аўтамабіля ў аварыі, кліент нясе адказнасць у межах франшызы (дэпазіту). Пры гэтым Вы павінны выканаць усе дзеянні (выклікаць паліцыю, аформіць пратакол), звязаныя з аварыяй. Калі Вы трапілі ў ДТЗ на арандаваным аўтамабілі, патэлефануйце ў нашую кампанію і мы заўсёды дапаможам Вам у стрэсавай сітуацыі.


3. Што рабіць, калі адбылася аварыя не з віны арандатара? Ці губляе ён якія-небудзь грошы?
Калі ёсць правільна аформлены пратакол, які пацвярджае, што ДТЗ адбылося не з Вашай віны, то ніякія выдаткі арандатар не нясе.


Тэрыторыя арэнды


1. Ці магу я выехаць на арандаваным аўтамабілі за межы Чэхіі?
Так. Без дадатковых плацяжоў Вы можаце без праблем падарожнічаць на арандаваным аўтамабілі ў межах краін-удзельніц Шэнгенскай дамовы.


2. Ці магу я атрымаць / вярнуць аўтамабіль у іншым горадзе / іншай краіне?
Так, за дадатковую плату, якая будзе залежыць ад адлегласці Прага — месца вяртання аўтамабіля.


Вяртанне аўтамабіля


1. У якім месцы і ў які час забіраць аўтамабіль у Празе?
Мы працуем кругласутачна і без выходных. Калі Вы хочаце ўзяць / вярнуць аўтамабіль у Празе, то Вы зможаце зрабіць гэта ў любым месцы — мэнэджэр нашай кампаніі з усімі неабходнымі дакументамі сустрэнецца з Вамі там, дзе Вам будзе зручна.


2. Што рабіць, калі аўтамабіль немагчыма вярнуць своечасова?
Па-першае, папярэдзіць пра гэта прадстаўніка нашай кампаніі па тэлефоне. Ад таго, наколькі Вы спазняецеся з вяртаннем аўтамабіля, будзе залежыць памер магчымай даплаты.

3. Калі рэйс затрымаўся, ці аплачваецца чаканне мэнэджэра вашай кампаніі?
Не, дадатковую плату ў такіх выпадках мы не спаганяем.


Грашовыя пытанні


1. Я хачу аплаціць арэнду аўтамабіля і ўнесці дэпазіт крэдытнай картай, ці магчыма гэта? Колькі неабходна часу на афармленне арэнды?
Так, гэта магчыма. Аднак мы хочам адразу ж папярэдзіць, што банку на вяртанне дэпазіту можа спатрэбіцца даволі працяглы час (да 2 месяцаў), таму дэпазіт зручней уносіць наяўнымі. Уся працэдура афармлення займае каля 10 хвілін. Адбываецца гэта ў момант перадачы Вам аўтамабіля, г. зн. прыязджаць да нас у офіс няма патрэбы.


2. Якая сума дэпазіту за аўтамабіль?
Сума дэпазіту складае 100 €.


3. Навошта пакідаць дэпазіт за арандаваны аўтамабіль?
З дэпазіту будзе вылічана сума адказнасці арандатара ў выпадку ДТЗ з Вашай віны альбо крадзяжу арандаванага аўтамабіля.


4. У якой валюце магчыма аплата?
У эўрах, далярах альбо чэшскіх кронах.


5. Калі трэба аплачваць арэнду аўтамабіля?
Аплату і дэпазіт за аўтамабіль неабходна ўнесці да пачатку карыстання аўтамабілем.


6. Ці ёсць у вас зніжкі?
Так. Існуюць зніжкі, памер якіх залежыць ад працягласці арэнды аўтамабіля (ад трох дзён). Кліентаў, якія звярнуліся да нас не ўпершыню, мы таксама радуем зніжкай 5%.



Бясплатна ў нашым пракаце:
• Дастаўка і вяртанне ў Празе
• Дастаўка і вяртанне ў аэрапорце
• Аплата чэшскіх дарог
• GPS з мапамі Еўропы
• Неабмежаваны прабег
• Кандыцыянер
• Кіраванне другім кіроўцам
• Падарожжы па краінах Шэнгену
• Гумы па сезоне
• У кошты ўваходзяць усе падаткі



© 2010-2015 devicars.com - Арэнда аўтамабіляў у Празе